Долбі (тэатр)
Долбі | |
---|---|
Заснаваны | 9 лістапада 2001 |
Заснавальнік | Kodak[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Архітэктар | David Rockwell[d] |
Умяшчальнасць | 3 332 |
Сайт | dolbytheatre.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«До́лбі» (англ.: Dolby Theatre; раней вядомы пад назвай «Кодак») — тэатр у Лос-Анджэлесе, які адкрыўся 9 лістапада 2001 года і з тых часоў стаў сталай арэнай правядзення цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар». Будаўніцтва тэатра спансавала амерыканская кампанія «Eastman Kodak», якая ўклала ў праект 75 мільёнаў долараў, каб тэатр атрымаў яе назву, але ў лютым 2012 года з-за цяжкага фінансавага становішча кампаніі адмовілася спансіраваць тэатр, і ён быў перайменаваны[1].
Тэатр можа змясціць каля 3400 чалавек, а яго сцэна з’яўляецца адной з найбуйнейшых у ЗША. Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук арандуе тэатр за тыдзень да правядзення цырымоніі, а ў астатні час там праходзяць розныя канцэрты, шоў і цырымоніі ўручэння іншых узнагарод. Часам памяшканні тэатра арандуюць для правядзення прыватных мерапрыемстваў, у тым ліку вяселляў[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Higgins, Kat. Goodbye Kodak: New Name For The Home Of The Oscars . Sky News. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 25 лютага 2012.
- ↑ Private events of Kodak Theatre(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 12 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- dolbytheatre.com (англ.) — афіцыйны сайт